Гітанас Наўседа сустрэўся ў Сувалках з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім. Фота: прэс-служба прэзідэнта Літвы

Гітанас Наўседа сустрэўся ў Сувалках з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім. Фота: прэс-служба прэзідэнта Літвы

Як адзначыў Наўседа, колькасць наймітаў у Беларусі ўжо перавышае ці набліжаецца да чатырох тысяч. Частка з іх заняла пазіцыі ў Гродзенскай вобласці, у сувязі з чым існуе рызыка правакацый на польскай ці літоўскай мяжы. Літва, са свайго боку, ужо прыняла меры для ўзмацнення аховы мяжы, а таксама падрыхтавала і абнавіла планы прыкрыцця мяжы, уключаючы падмацаванне з боку войска.

«У нас могуць быць розныя погляды на намеры баевікоў у Беларусі, але цалкам зразумела адно: і для Пуціна, і для Лукашэнкі было б занадта вялікай спакусай не скарыстацца прысутнасцю баевікоў «Вагнера» ў іх непасрэдным суседстве для магчымых правакацый супраць краін NATO», — заявіў Наўседа.

Падчас размовы з літоўскімі медыя, прэзідэнт Літвы адзначыў, што колькасць наймітаў у Беларусі, імаверна, вырасце да 10 тысяч. Таксама ён перасцярог ад грэблівага стаўлення да байцоў ПВК, бо гэта «сур'ёзная сіла, а не нейкія недасведчаныя хлопцы, якія не ўмеюць абыходзіцца са зброяй».

Наўседа адзначыў, што Літва павінна мець выразныя алгарытмы дзеяння ў выпадку ўскладнення сітуацыі вакол вагнераўцаў, уключаючы закрыццё мяжы з Беларуссю.

Гэта павінна быць узгоднена з Польшчай і Латвіяй. У прыватнасці, правакацыі з боку наймітаў будуць разглядацца як дзеянні з боку Расіі.

Чытайце таксама:

«Правяраюць рэакцыю Польшчы і саюзнікаў». Маравецкі ацаніў колькасць вагнераўцаў у Беларусі

У Беларусь заехала 14-я калона вагнераўцаў, у асноўным фуры з кантэйнерамі

Вагнеравец, які цяпер у Асіповічах: Заробак — 24 тысячы рублёў. Лукашэнка абяцае нам беларускае грамадзянства

Прыгожын заявіў, што «Вагнер» спыніў набор наймітаў

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
8