Скрыншот нататкі з сайта жартаўлівых навін «Панарама»

Скрыншот нататкі з сайта жартаўлівых навін «Панарама»

Сёння праўладны канал «Факты на стол» выпусціў матэрыял пра тое, што Ціханоўская быццам бы казала, што выступае за легалізацыю наркотыкаў.

Допіс прысвечаны арганізацыі Legalize Belarus, якая выступае за дэкрыміналізацыю ўжывання наркотыкаў і іншых псіхаактыўных рэчываў, а таксама лібералізацыю антынаркатычнага заканадаўства ў Беларусі. Аўтар падводзіць да таго, што быццам бы за гэта ж выступае і Святлана Ціханоўская: маўляў, паглядзіце, куды яна нас вядзе. Прыводзіцца цытата, якая прыпісваецца Ціханоўскай:

«У старэйшага пакалення беларусаў ёсць пэўная прадузятасць у адносінах да марыхуаны. Я сама спрабавала марыхуану, ведаю, што і ў ЕС, куды Беларусь імкнецца, марыхуана дазволеная. У той жа час моладзь любіць пакурыць і расслабіцца, а ў выніку ёй дастаецца ад міліцыі… Калі казаць пра старое пакаленне, то будзем праводзіць агітацыю, распавядаць пра карысць лёгкіх наркотыкаў, дадзім магчымасць бясплатнай дэгустацыі. Марыхуану можна будзе свабодна вырошчваць і прадаваць, а не толькі ўжываць у публічных месцах».

Спасылаюцца аўтары на інтэрв'ю Ціханоўскай, якога не існуе, адной з найбольшых газет Нідэрландаў De Telegraaf. Арыгінал цытаты лёгка знаходзіцца праз пошук — гэта допіс сайта з жартаўлівымі навінамі ІА «Панарама».

«Выкрыццё» Ціханоўскай ужо паспеў перапосціць тэлеграм-канал БТ, ГУБАЗіКа, «Жоўтыя злівы». Новыя рэпосты на дробных праўладных каналах працягваюцца.

Скрыншот з тэлеграм-каналаў «Жоўтыя злівы» і АТН

Скрыншот з тэлеграм-каналаў «Жоўтыя злівы» і АТН

Чытайце таксама:

Прапагандыст Пятроўскі павёўся на афішу фэйкавага фільма. І нават «прааналізаваў» яго

«Нас не запугать». Вось хто ствараў пралукашэнкаўскія стыкерпакі ў тэлеграме

Сям’я Васкрасенскага едзе ў адпачынак — не па Беларусі і не ў Расію

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?