«Яны — абслуга. Лёкаі. Ніжэйшыя чыны… Яны павінны быць найбольшымі жабракамі, а не грэбці, незразумела за што, бабло лапатамі, як гэта адбываецца цяпер. Быць «ойтишником» павінна быць сорамна… Гэтым павінны палохаць дзяцей, калі не будуць урокі вучыць».

Разам з айцішнікамі патрапілі пад раздачу і іншыя людзі разумовай працы, нянавісць да якіх Азаронак выдае ў эфір у самых хамскіх выразах, на якія толькі здольны. Асаблівы гнеў у яго выклікаюць публічныя асобы, якія «ўяўляюць, што іх думка — ісціна ў апошняй інстанцыі».

Але ў той жа час Азаронак заклікае:

«Прыгледзьцеся да іншых твараў. Да тых людзей, якія сустракаюцца з прэзідэнтам. У палях. Ля камбайнаў, у пыле жніва… Гэта — аснова жыцця. Яны — на чале. Рабацягі, лекары, настаўнікі».

Тое, што характар ягонай асабістай працы вельмі далёкі ад працы гэтых нібыта шанаваных ім людзей і куды бліжэйшы — формай, а не зместам — да працы тых людзей, адносна якіх ён заклікае «ўспомніць, што такое класавая нянавісць», прапагандыста анічуць не бянтэжыць. 

Чытайце таксама:

Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча, якога абвінавацілі ў прапагандзе ЛГБТ, прымусілі апраўдвацца на стрыме ў Азаронка

«Азаронак — ёлупень». Гутарка з палонным беларусам з ПВК «Рэдут» зацягвае і пакідае пытанні

«Прапагандуюць польскі складнік нашай гісторыі». Лукашысты апалчыліся на парк «Сула»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?