Дзякуючы здымкам легендарнай амерыканкі, члена Амерыканскага геаграфічнага таварыства Луізы Арнер Бойд пра Палессе 80 з лішкам гадоў таму даведаліся ў розных кутках Зямнога шара.

На Палессі даследчыца прабыла месяц, з канца верасня па канец кастрычніка 1934 года. Адна з версій, адкуль Бойд магла даведацца пра край бязмежных балот і рэк, — ад працоўных эмігрантаў з гэтых мясцін.

«За сваё жыццё я бачыла шмат розных кірмашоў у розных краінах свету, але нідзе я не бачыла таго ўнікальнага і цікавага, што я ўбачыла ў Пінску. Гэты горад ёсць скрыжаваннем шляхоў, дзе з усёй ваколіцы прыбываюць і сустракаюцца людзі, якіх падзяляюць дзясяткі кіламетраў вады», — пісала Луіза Арнер Бойд.

Падарожніцу зачараваў старажытны Пінск і яго наваколлі. Мноства фатаграфій прысвечана рэкам, балотам, азёрам, шматлікім пратокам, а таксама рыбакам і чаўнам на берагах і вадзе. Вынікам паездкі стала публікацыя ў 1937 годзе ў Нью-Ёрку фотаальбома «Польская правінцыя» і, безумоўна, адкрыццё для ўсяго свету Палесся ва ўсёй яго шматграннасці, самабытнасці і арыгінальнасці.

Палескі фотаархіў Бойд пераносіць нас у зусім іншую эпоху, знаёміць з аўтэнтычным Палессем, побытам і культурай палешукоў першай паловы ХХ стагоддзя. Гэта жывая гісторыя, якая праз восем дзясяткаў гадоў дае новыя актуальныя аспекты, выклікі часу.

Чытайце таксама:

Нашто мыць ногі, калі можна пахадзіць па расе: погляды на гігіену ў колішніх палешукоў

Даследчыкі расказалі, як не даць пажарам знішчыць дзікую прыроду Палесся

У Пінску адкрылі цікавы музей яўрэйскай гісторыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?