Старшыня Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцін Шатраўка ў эфіры «Радыё-Мінск» расказаў:

«Вядзецца праектаванне трэцяй чаргі палігона. Адзін з элементаў гэтага праекта — будаўніцтва смеццесартавальнага завода, з дапамогай якога атрымаецца знізіць аб'ёмы пахавання адкідаў.

Калі сёння сартаванню на спецыялізаваных лініях падлягае 100 тыс. тон смецця ў год, пры тым, што ў горадзе штогод утвараецца 800 тыс. тон адкідаў, то новы завод будзе сартаваць 600 тыс. тон.

Мяркуецца, што пасля запуску завода з 800 тыс. тон адкідаў, якія трэба будзе закопваць, будзе толькі 300 тыс. тон. Гэта смецце, якое не можа быць паўторна выкарыстана.

Астатняе будзе выкарыстоўвацца альбо як другасная сыравіна для вырабу прадукцыі, альбо ў якасці РДФ-паліва, альбо для кампаставання і г. д.»

Чытайце таксама:

Аўгустоўскі канал на беларускім баку абмялеў. Беларусы вінавацяць палякаў, а палякі беларусаў

Блогер Лёня Пашкоўскі правёў 24 гадзіны ў метро Нью-Ёрка

У Ганцавічах фарбуюць туі. Новы арт-аб'ект да «Дажынак»?

Замест прыгожых муралаў — «патрыятычныя». Як змяняецца аблічча гарадоў Беларусі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?