«Паліна не выйдзе на волю 6 жніўня па сканчэнні тэрміну. Сёння яе перавялі ў СІЗА-3 горада Гомеля. Чарговы цяжкі этап пачынае чарговы «год сурка».

У СІЗА Паліна будзе да «суда», які выпіша для яе чарговы год катаванняў і здзекаў. Тэрмін зняволення для Паліны канчаткова стаў бясконцым, як дзень сурка ў вядомым фільме», — напісаў Андрэй.

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі на пачатку студзеня 2021 года і асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна мелася выйсці летам мінулага года.

Але летась яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку 2023 года супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». 

Чытайце таксама:

Паліну Шарэнду-Панасюк вярнулі ў калонію

Паліну Шарэнду-Панасюк збілі ў зарэчанскай калоніі — праваабаронцы

Паліна Шарэнда-Панасюк за два з паловай гады зняволення страціла 18 кілаграмаў вагі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?