«Я разумею, што дзеянні Літвы прадыктаваныя нацыянальнымі інтарэсамі і бяспекай. Рэжым Лукашэнкі нясе прамую пагрозу нашым суседзям, і мы гэта паўтаралі ад 2020 года. Нельга выключаць, што рэжым можа мэтава засылаць сваіх людзей у гэтыя краіны.

Наша ж задача — каб пад удар не патрапілі невінаватыя і не звязаныя з рэжымам людзі, і мы знаходзімся ў кантакце з уладамі Літвы наконт гэтага пытання.

Абсалютная большасць беларусаў не падтрымліваюць злачынную вайну Расіі супраць Украіны і працягваюць дапамагаць Украіне, многія змагаюцца з дыктатурай у падполлі.

Вельмі важна, каб яны маглі ў выпадку пагрозы знайсці бяспечны прытулак у Еўропе», — падкрэсліла Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Кіраўнікі МУС Літвы і Польшчы абмеркавалі магчымую ізаляцыю Беларусі

Частка вагнераўцаў размясцілася непадалёк ад мяжы з Літвой — Наўседа

«У лагеры не хацелася ні спаць, ні есці». Былога беларускага памежніка, якога ў Літве прызналі небяспечным, перадалі Польшчы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?