Пашпарт з эмблемай ECOWAS — Эканамічнай супольнасці заходнеафрыканскіх дзяржаў, якая вельмі цесна звязаная з Захадам і асабліва з Францыяй. Фота: Ecowas.int

Пашпарт з эмблемай ECOWAS — Эканамічнай супольнасці заходнеафрыканскіх дзяржаў, якая вельмі цесна звязаная з Захадам і асабліва з Францыяй. Фота: Ecowas.int

Блок краін Заходняй Афрыкі ECOWAS, які падтрымліваецца ЗША, Еўропай, Вялікабрытаніяй і іх саюзнікамі, паведаміў, што план і сцэнары ваеннай інтэрвенцыі ў Нігер ужо падрыхтаваныя. Пра гэта 4 жніўня напісала агенцтва Reuters са спасылкай на афіцыйную заяву кіраўніцтва ECOWAS.

Так, камісар па міры, бяспецы і палітычных пытаннях блока ECOWAS Абдэль-Фатау Муса заявіў, што перамовы з прарасійскай хунтай Нігера, якая захапіла ўладу ў краіне, не прывялі да поспеху.

Таму міністры абароны краін ECOWAS распрацавалі план магчымага ваеннага ўмяшання для знішчэння путчыстаў і аднаўлення дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу ў Нігеры.

«Былі прапрацаваныя ўсе дэталі найбольш імавернага ваеннага ўмяшання ў Нігер, уключаючы пытанні рэсурсаў, часу і месцаў для нападу. Папярэджваць путчыстаў аб тэрмінах пачатку аперацыі ніхто не будзе. Гэтае рашэнне прымуць лідары краін ECOWAS», — заявіў у пятніцу Абдэль-Фатау Муса.

Нагадаем, што 30 ліпеня краіны ECOWAS выставілі ўльтыматум прарасійскай хунце Нігера, паводле якога яна ў тыднёвы тэрмін абавязаная вызваліць прэзідэнта краіны Махамеда Базума і аднавіць канстытуцыйны лад. У адваротным выпадку краіны Заходняй Афрыкі з падтрымкай краін Захаду могуць пачаць ваенную інтэрвенцыю супраць путчыстаў. 

Тэрмін ультыматуму заканчваецца ў гэтую нядзелю. Далей сітуацыя можа прывесці да поўнамаштабнай вайны ў Паўночнай Афрыцы, у якой сутыкнуцца сілы Захаду і Расіі. 

Чакаючы магчымай атакі, хунта Нігера, паводле інфармацыі заходніх медыя, запрасіла наймітаў ПВК «Вагнер» у краіну, а таксама запатрабавала ад амерыканскіх і французскіх войскаў неадкладна пакінуць Нігер. Але тыя адмовіліся.

Чытайце таксама:

Байдэн заклікаў вызваліць зрынутага прэзідэнта Нігера

Кіраўнікі МУС Літвы і Польшчы абмеркавалі магчымую ізаляцыю Беларусі

Ці можа Прыгожын перабазавацца ў Афрыку? Вось што ўяўляе сабой афрыканская сетка ПВК «Вагнер»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?