Падчас пасяджэння было вырашана крыху перагледзець ранейшую схему выдаткоўвання сабраных грошай. Гэта звязана з тым, што сабраная сума значна перавысіла ад пачатку запланаваную. У выніку, як вядома, на дапамогу палітвязням сабралі каля 576 тысяч еўра, а планавалася толькі 200 тысяч.

Дзеля таго арганізацыі паведамілі, што выдаткаваць такую суму за два месяцы яны не гатовыя. Па-першае, у іх абмежаваная колькасць супрацоўнікаў і валанцёраў, а па-другое, падтрымка робіцца не проста так, а на падставе запытаў, якія паступаюць у арганізацыі.

Таму вырашана падзяліць суму на два траншы. 

Першы транш будзе перададзены найбліжэйшым часам, і адносна яго размеркавання арганізацыі дадуць справаздачу праз два месяцы. Рэшта сродкаў будзе выдаткаваная пазней.

З-за спецыфікі дапамогі палітвязням сабраныя грошы немагчыма падзяліць у роўных прапорцыях паміж усімі, адзначылі ініцыятывы, якім трэба будзе размяркоўваць сродкі.

Чытайце таксама:

Поспех марафону «Нам не ўсё адно!» нагадаў пра дылему, перад якой стаяць лукашысты

Вольга Гарбунова патлумачыла, што далей з грашыма з марафону

«Грантасосы купаюцца ва ўзаемным крывадушшы». Цапкала апляваў марафон салідарнасці

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?