«Многія сем'і сутыкнуліся з цяжкімі выпрабаваннямі праз палітычныя пераследы. Бацькі былі незаслужана пазбаўленыя волі, а дзеці застаюцца без падтрымкі і апоры аднаго, а часам і абодвух бацькоў.

Але час ідзе, і зусім неўзабаве маленькім беларусам зноў сядаць за парты. Кожнаму дзіцяці неабходныя школьныя прылады, падручнікі, адзенне і абутак, каб яны маглі паспяхова вучыцца і развівацца. А што рабіць тым, у каго не хапае сродкаў сабраць малых да школы?» — кажуць ініцыятары збору.

Яны запускаюць збор на падрыхтоўку да новага навучальнага года для дзяцей палітвязняў і людзей, якія выйшлі на волю пасля зняволення.

Чатыры ініцыятывы аб'ядналіся, каб зноў стварыць цуд. Збор сродкаў для школьнікаў 1-11 класаў ладзяць Фонд Беларускай Салідарнасці BYSOL, дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», ініцыятыва дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі Dissidentby, дабрачынная арганізацыя Littowin LIONS CLUB.

Абяцаецца выплаціць па 100€ на кожнае дзіця палітвязняў бацькоў. Усяго — 236 дзяцей.

Папярэднія такія зборы — грошы на Новы год для дзяцей палітвязняў і на летнія вакацыі — былі паспяхова рэалізаваныя.

Падтрымаць праз «Байсол»

Пакуль сабрана па стане на суботу на 16:00 8962 еўра з 23600. То-бок забяспечаны 89 дзетак.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0