Аляксандр Азараў (у цэнтры) з калегамі па Аб'яднаным пераходным кабінеце. Архіўнае фота Офіса Ціханоўскай

Аляксандр Азараў (у цэнтры) з калегамі па Аб'яднаным пераходным кабінеце. Архіўнае фота Офіса Ціханоўскай

Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале Каардынацыйнай рады.

«Вынікі галасавання:

КР не ўзгадніла кандыдатуры прадстаўніка АПК у аднаўленні правапарадку Аляксандра Азарава і не рэкамендуе падаўжаць яго прадстаўнічых функцый.

За — 11

Супраць — 35

Устрымаліся — 30».

Раней у аб'яднанні сілавікоў супраць дыктатуры «Байпол», якое ўзначальваў падпалкоўнік Міністэрства ўнутраных спраў Азараў, адбыўся раскол.

Яго прычынай называюць тое, што арганізацыя засталася без фінансавання заходніх донараў пасля таго, як супольна з украінскай разведкай арганізавала атаку на расійскі самалёт-разведчык у Мачулішчах.

Аб'яднаны пераходны кабінет — гэта правобраз беларускага ўрада ў выгнанні. Каардынацыйная рада — гэта кансультатыўны орган, які аб'ядноўвае прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных ініцыятываў.

Чытайце таксама:

Азараў расказаў, што дыверсію ў Мачулішчах «Байпол» правёў разам з СБУ і пасля гэтага страціў фінансаванне

 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?