Павел Кухта, прадстаўнік Палка Каліноўскага. Скрыншот з відэа

Павел Кухта, прадстаўнік Палка Каліноўскага. Скрыншот з відэа

На Канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» пачала працу першая дыскусійная панэль «Што зрабілі і што збіраюцца зрабіць дэмакратычныя сілы для пераходу да дэмакратыі?»

Яе мадэруе Зміцер Лукашук.

«Ва ўмовах акупацыі выбары немагчымыя. Трэба стратэгія: дэакупацыя, і толькі потым дэмакратычныя выбары. Якая сіла можа гэта здзейсніць? Толькі супольны вызвольны рух»,— заявіў на ёй Павел «Вілі» Кухта, прадстаўнік Палка Кастуся Каліноўскага.

«Ва ўмовах вайны вайсковы кампанент непазбежны. Мы не патрабуем, каб вайсковы і палітычны кампаненты сталі нечым адзіным, але трэба працаваць супольна. Цяпер гэтай звязкі не існуе. Азараў і Сахашчык не справіліся з гэтай задачай», — заявіў Кухта.

«Вайскоўцы рызыкуюць сваімі жыццямі, палітыкі мусяць працаваць і трымаць справаздачу. Пасіўнае чаканне ў замежжы — безвыніковае, гэта падыход апартуністаў, а не выратавальнікаў краіны», — заявіў Кухта.

Каліновец выказаў спадзяванне на «сілавы, палітычны і рэсурсавы складнікі, аб'яднаныя ў вызвольны рух». Полк Каліноўскага гатовы быць вайсковым цэнтрам і гатовы да перамоваў. Кухта анансаваў канферэнцыю ў Кіеве ўвосень, каб абмеркаваць новую стратэгію змагання.

Прадстаўнік Палка Каліноўскага таксама заявіў, што ў правядзенні Марафону па зборы сродкаў для добраахвотнікаў цяпер няма патрэбы. Калі спатрэбіцца, то Полк Каліноўскага можа сам правесці марафон, заявіў Павел Кухта.

Відэаанлайн тут:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?