«Ядзерная зброя мусіць быць выведзена з Беларусі, з гэтага мы можам пачаць шлях у Еўропу», — заявіла Святлана Ціханоўская, адкрываючы другую секцыю канферэнцыі «Новая Беларусь 2023». Гэты форум адбываецца 6 жніўня ў Варшаве.

«У саюзе з Расіяй Беларусь не можа мець будучыні, — заявіла Святлана Ціханоўская. — Але гэта невідавочна для ўсіх тых, хто ў Беларусі. Наша задача — правесці дэкаланізацыю Беларусі», — сказала яна.

«Наша задача — вырваць Беларусь з расійскай арбіты», — заявіла лідарка незалежнага грамадства.

«Прысутнасць у еўрапейскіх структурах дае нам не толькі голас, але і інструменты, каб змяніць сітуацыю ўнутры краіны. Супраца з Украінай стратэгічная для вызвалення Беларусі», — адзначыла Ціханоўская.

«Беларусь немагчымая без Еўропы, як і Еўропа немагчымая без Беларусі», — сказала Святлана Ціханоўская.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?