Святлана Ціханоўская пасля рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, 2020 год. Фота: «Наша Ніва»

Святлана Ціханоўская пасля рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, 2020 год. Фота: «Наша Ніва»

Сярод іншага журналісты спыталі Ціханоўскую, у якім статусе яна будзе дзейнічаць пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія чакаюцца ў Беларусі ў 2025 годзе.

— Любыя выбары ў Беларусі цяпер — гэта фарс і імітацыя. Пакуль у краіне такі глыбокі палітычны і гуманітарны крызіс, калі людзей падвяргаюць рэпрэсіям за іх меркаванне, пра свабодныя і сумленныя выбары не можа ісці і гаворкі. Якімі б [беларускія ўлады] ні «намалявалі» вынікі выбараў, калі яны, вядома, будуць, мы заклікаем сусветную супольнасць не прызнаваць іх, а беларусаў — ігнараваць выбары. Мы будзем праводзіць адпаведную сваю кампанію. Лукашэнка можа «намаляваць» сабе ўсё, што захоча. Ён гэта рабіў шмат гадоў, але беларусы не вераць, — сказала Ціханоўская.

Паводле яе, так як выбары без перамен у Беларусі не могуць лічыцца легітымнымі, бо ў 2020 годзе Лукашэнка прайграў выбары, але ўтрымаўся ва ўладзе дзякуючы тыраніі і падтрымцы Уладзіміра Пуціна, то яна будзе працягваць працу ў тым жа статусе, у якім знаходзіцца і цяпер.

На пытанне, што застаецца сёння беларусам, акрамя чакання, у тым ліку перамогі Украіны ў вайне, Ціханоўская сказала, што «гэта не чаканне, калі людзі сядзяць і чакаюць, калі іх хтосьці прыйдзе і выратуе». Паводле яе, людзі рыхтуюцца, у Беларусі існуе падпольны рух. Так, ён не масавы, бо за любыя праявы нязгоды людзей саджаюць у турму на каласальныя тэрміны, але людзі арганізоўваюцца ў маленькія ячэйкі ўнутры краіны, адбываецца камунікацыя паміж тымі, хто выехаў, і тымі, хто застаўся.

— Я згадваю рэакцыю людзей, калі Лукашэнка захварэў, потым калі ПВК «Вагнер» пайшла на Маскву. Адразу ж мільён запытаў: у нас гатовы план, давайце нам інструкцыі, мы гатовы. Гэта значыць, калі надыдзе той момант, акно магчымасцяў, вы ўбачыце, што людзі не проста сядзелі і чакалі, людзі рыхтаваліся. Вядома, перамога Украіны дасць нам вялікую магчымасць скарыстацца гэтай сітуацыяй, але нельга выключаць, што перамены ў Беларусі могуць наступіць і раней, чым перамога Украіны. <…> Мы скарыстаемся любой магчымасцю, каб змяніць сітуацыю ў краіне, — дадала яна.

Чытайце таксама:

У трох дзясятках гарадоў свету пройдуць акцыі, прысвечаныя трэцім угодкам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Расклад акцый

«Ісці наперад з любоўю да тых, хто ідзе побач, і з верай у тых, хто будзе пасля нас». Ціханоўская звярнулася да беларусаў у Дзень Салідарнаці

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?