Дэмакратычная лідарка Беларусі адзначыла, што гэтае ўніфікаванне грае на руку прапагандзе, «дэмаралізуе беларусаў, і абмяжоўвае працу грамадзянскай супольнасці». 

Замест гэтага яна прапанавала пашыраць санкцыі супраць памагатых рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, паведаміў «Позірку» галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.

Бакі таксама абмеркавалі магчымае закрыццё межаў з Беларуссю і «неабходнасць захавання гуманітарных калідораў на выпадак эскалацыі» сітуацыі.

Ціханоўская выказала падзяку за падтрымку дэмсупольнасці, за тое, што Літва «прыняла дзясяткі тысяч беларусаў і сотні арганізацый, якія былі вымушаныя выехаць з краіны праз рэпрэсіі». 

Яна адзначыла, што «разумее ўсе рызыкі, звязаныя з магчымай агентурнай дзейнасцю грамадзян Беларусі», але «гэта не павінна ўдарыць па беларусах, якія не падтрымліваюць рэжыму і Расіі, а такіх абсалютная большасць».

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2