Паводле слоў чыноўніка, Польшча і Літва ўжо ўзгаднілі механізм прыняцця рашэння аб закрыцці аўтамабільных пераходаў. Да яго павінна далучыцца і Латвія. Але таксама Вонсік выказаў гатоўнасць абмежаваць рух і праз чыгуначныя пераходы. На яго думку, гэта падстава для Кітая падаць выразны сігнал беларускім уладам.

«Мы разумеем, што большая частка гандлю, у тым ліку польскага, ідзе праз іх. Кітайскі гандаль таксама ідзе. Думаю, што Кітай павінен паслаць Лукашэнку адпаведны сігнал, каб не рабіў дзеянняў, ад якіх яны пацярпяць», — сказаў намеснік міністра.

Вонсік адзначыў, што, паводле даных польскага боку, у Беларусі знаходзяцца ад 3,5 да 5 тыс. баевікоў ПВК «Вагнер». На яго думку, хоць яны і небяспечныя, але гэта не тое падраздзяленне, якое ўвойдзе ў Польшчу і пачне вайну, але іх могуць выкарыстоўваць для гібрыдных дзеянняў, правакацый на мяжы з агнястрэльнай зброяй, узмацнення міграцыйнага ціску і г. д.

Таксама чыноўнік паведаміў, што на ўзмацненне памежнай аховы будуць накіраваныя яшчэ 2 тысячы польскіх вайскоўцаў, а не тысяча, як меркавалася раней.

Чыгуначныя пасажырскія перавозкі паміж Беларуссю і Польшчай адсутнічаюць яшчэ з 2020 года, захоўваецца толькі грузавое спалучэнне. 

Чытайце таксама:

Літва закрые два пераходы на мяжы з Беларуссю на наступным тыдні

Латвія ўводзіць на беларускай мяжы ўзмоцнены рэжым 

Ціханоўская заклікала прэзідэнта Літвы не ўраўноўваць абмежаванні супраць беларусаў і расіян

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?