Марыюш Блашчак. Скрыншот відэа

Марыюш Блашчак. Скрыншот відэа

«Мусім быць гатовыя да розных сцэнароў. Не выключаем ніводнага з іх. Для гэтага наважыліся перакінуць войскі бліжэй да беларускай мяжы, каб узмацніць мяжу, адпудзіць агрэсара, каб агрэсар не адважыўся атакаваць Польшчу», — сказаў ён.

«Гэтая прысутнасць будзе ў колькасці больш-менш такой жа, як была, калі даходзіла да атакі [мігрантаў] у 2021 годзе. Гэта будзе каля 10 тысяч салдат. 4 тысячы жаўнераў — гэта будуць жаўнеры, якія будуць непасрэдна ўдзельнічаць у аперацыі, што тычыцца падтрымкі памежнай аховы на мяжы. І 6 тысяч будзе ў тыле. Гэта будуць салдаты, якія будуць удасканальваць свае навыкі ў гарнізонах, адкрытых на ўсходзе нашай краіны», — дадаў міністр.

На гэтым тыдні памежная ахова Польшчы запрасіла ў Мінабароны дадатковую тысячу вайскоўцаў для ўзмацнення мяжы. У адказ Міністэрства вырашыла накіраваць 2 тысячы.

Раней паведамлялася, што польскі кантынгент на мяжы з Беларуссю складае каля 7,5 тысяч служачых, у тым ліку каля 5 тысяч памежнікаў, 2 тысячы вайскоўцаў і паўтысячы паліцэйскага спецназа.

Чытайце таксама:

«Кітай павінен паслаць Лукашэнку адпаведны сігнал». У Польшчы дапускаюць закрыццё чыгуначных пераходаў з Беларуссю

Літва закрые два пераходы на мяжы з Беларуссю на наступным тыдні

Літва перакіне на мяжу з Беларуссю дадатковую колькасць вайскоўцаў

Латвія ўводзіць на беларускай мяжы ўзмоцнены рэжым 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?