Генерал Сяргей Наеў. Фота: прэс-служба Аб'яднаных сіл

Генерал Сяргей Наеў. Фота: прэс-служба Аб'яднаных сіл

«Станам на сёння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь знаходзіцца да 6,5 тысяч чалавек-наймітаў ПВК «Вагнер». У ваеннай навуцы ёсць два паняцці — ваенная небяспека і ваенная пагроза. Для цывільных тлумачу, калі едзе аўтамабіль — гэта небяспека, а калі ён едзе проста на цябе — гэта пагроза. Таму, знаходжанне ПВК «Вагнер» у Беларусі ёсць небяспека, але калі яны створаць адпаведныя або дыверсійна-разведвальныя групы, або наземную наступальную групоўку, гэта і стане рэальнай пагрозай. Таму, мы не чакаем, калі гэтая пагроза ўтворыцца, мы робім усё, каб павысіць нашы абаронныя здольнасці», — тлумачыць генерал Наеў.

Ён таксама не выключае прымянення ПВК на тэрыторыі прыгранічных раёнаў Польшчы і Літвы.

«Найбольш верагодна баевікі ПВК пры садзейнічанні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі і ФСБ РФ будуць праводзіць пошук слаба кантраляваных участкаў мяжы, выводзіць з ладу тэхнічныя сродкі назірання і да таго падобнае. У выпадку рэалізацыі названага сцэнара, праціўнік можа накіроўваць сваю дзейнасць на ўскладненне паставак Украіне ваеннай матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі ад краін-партнёраў», — дадае Наеў.

Аднак ён не выключае і мажлівасці паўторнага наступу на Кіеў.

«Паўторнага наступу на Кіеў ніхто ніколі не аспрэчваў. Мы разумеем, што варожыя намеры залежаць толькі ад рашэнняў найвышэйшага палітычнага кіраўніцтва РФ. Такая верагоднасць існуе, але станам на цяпер яна не падмацавана сіламі і сродкамі. Але гэта не значыць, што ў далейшым яна не можа адбыцца. Усё будзе залежаць ад: а) прыняцця рашэнняў, б) наяўнасці сіл і сродкаў», — мяркуе камандуючы Аб'яднаных сіл УСУ.

Чытайце таксама:

Вагнераўцы навучалі пад Брэстам мясцовых дэсантнікаў

Украіна паставіла на мяжы з Беларуссю дзясяткі тысяч мін — генерал Наеў

НАТА не бачыць пагрозы з боку ПВК «Вагнер» у Беларусі

У ПВК «Вагнер» назвалі колькасць байцоў у Беларусі

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0