Віктар Бабарыка Виктор Бабарико Viktar Babaryka

Іван адзначае, што цяпер інфармацыя пра здароўе палітзняволеных — вялікая праблема. Гэта тычыцца і інфармацыі пра Віктара Бабарыку.

«Мы не змаглі нечымі вачыма, напрыклад, родных (вядома, што яны, звычайна, па відэасувязі сазвоньваюцца), запэўніцца, што з ім усё ў парадку. Гэта прыгнятае. З іншага боку, ёсць інфармацыя з калоніі, што ён у парадку. І мы гэтай інфармацыі схільныя давяраць», — гаворыць Іван.

Паводле яго слоў, ёсць крыніцы, дзякуючы якім можна заўсёды атрымаць інфармацыю з калоніі ці бальніцы. І блізкія яе атрымлівалі. Таму, гаворыць Іван, «перажывання, што з ім зусім дрэнна, у нас няма».

Краўцоў заўважае, што не разумее логікі змены адносін уладаў да палітзняволеных.

«Пачынаючы з гэтага Новага года ўсіх ізалявалі. Але тут не заўсёды патрэбная логіка. Калі ты гэта можаш зрабіць, то чаму ты не робіш. Вось яны і зрабілі. Можа, дзіўна, што раней гэта было так даступна».

Віктара Бабарыку, мяркуючы з наяўнай інфармацыі, у ноч з 24 на 25 красавіка шпіталізавалі ў бальніцу Наваполацка. 12 мая ад праваабаронцаў з’явілася інфармацыя, што да свайго атрада ў наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны, а пазней — пра тое, што яго нібыта перавялі ў турэмную бальніцу пры СІЗА-1 у Мінску. 17 ліпеня сваякі палітыка трапілі на прыём у наваполацкую калонію. Там ім паведамілі, што Віктар Бабарыка знаходзіцца ў іх. Яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ), куды адпраўляюць за парушэнні на пэўны тэрмін. Сказалі, што яго здароўю нічога не пагражае, але яго самога не паказалі.

Глядзіце цалкам:

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
22

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?