«Патлумач» — гэта вясёлая настольная гульня з простымі правіламі. У ёй гульцы па чарзе тлумачаць адно аднаму словы з картак. Проста зачытваць іх няможна, але можна падбіраць асацыяцыі, называць прыметнікі ці дзеясловы, якія добра да іх пасуюць, і выкарыстоўваць любыя іншыя падказкі. Разважаць трэба хутка, бо на адказы даецца абмежаваны час, і чым больш слоў гульцы змогуць адгадаць — тым лепш.

«Гульня дае шырокі прастор для фантазіі, і каб перамагчы, трэба добра разумець адзін аднаго. Лепш быць асцярожным, бо кожнае тлумачэнне можа быць пасткай для астатніх. Але смешныя адказы і дзіўныя асацыяцыі — гэта таксама весела», — паведамляюць у кампаніі.

У гульні налічваецца 1200 беларускіх слоў, падзеленых на дзве групы па ўзроўні складанасці. Больш простыя — для тых, хто не вельмі дасканала ведае беларускую мову. Яны добра падыходзяць для гульні з дзецьмі. А больш складаныя і ўнікальныя словы — для аматараў мовы. Можна таксама змяняць узровень складанасці, абіраючы большы ці меншы прамежак часу для адгадвання слоў. Напрыклад, трэба хутка растлумачыць такія словы, як «дзірка», «гузік», «спадчына», «шанец», «кіроўца», «змрок» і «золак».

«Настольная гульня «Патлумач» — гэта не проста забаўка, а нагода пагутарыць па-беларуску і вабна правесці час з сябрамі і роднымі. Такія гульні зараз маюць вялікі поспех сярод пакупнікоў, бо сумяшчаюць гульню з атрыманнем новых ведаў і развіццём навыкаў. Таксама гэта незвычайна вясёлая гульня. Мы лічым, што «Патлумач», як i астатнія беларускія настолкі, стане хітом у краіне», — адзначаюць у сетцы OZ.

У «Патлумач» могуць гуляць адначасова ад 2 да 6 удзельнікаў. Рэкамендаваны ўзрост гульцоў — ад 14 гадоў, але строгіх абмежаванняў няма. Прыкладная працягласць адной партыі — 15-30 хвілін.

Настольную гульню «Патлумач» можна набыць у фірмовых крамах сеткі OZ у Мінску і 18 іншых гарадах ці замовіць яе дастаўку ў любую кропку Беларусі. Кошт — 39 рублёў.

Раней сетка OZ выпусціла гульні «Мова. Цудоўная» і «Тутэйшыя», якія сталі хітамі і дагэтуль карыстаюцца вялікай папулярнасцю.

Чытайце таксама:

«Скарбонка гульняў»: настаўніца стварыла паўсотні настолак па-беларуску для дзяцей i дарослых

Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы

Выйшла настолка для беларусаў. Яна пра тое, што вы рабілі і чаго ніколі не рабілі ў Беларусі

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0