Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Станам на 1 жніўня было адкрыта 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на 826 млн даляраў і 46,3 тыс. — на 1,1 млрд рублёў.

Датэрмінова выкарыстаць сродкі сямейнага капіталу пажадалі 73 675 заяўнікаў. Большасць хацелі накіраваць іх на паляпшэнне жыллёвых умоў — 61 266 заяўнікаў. На атрыманне медыцынскіх паслуг было напісана 7664 заявы, атрыманне адукацыі — 4740 заяў, набыццё тавараў для інвалідаў — 5.

Усяго было прынята 71 306 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу: Брэсцкая вобласць — 15 220, Віцебская — 6934, Гомельская вобласць — 11 460, Гродзенская вобласць — 8563, Мінская — 12 329, Магілёўская — 7285, Мінск — 9515.

У Мінпрацы нагадалі, што сямейны капітал прызначаецца шматдзетным сем’ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. Пры гэтым памер сямейнага капіталу на дзяцей, якія нарадзіліся (былі ўсыноўленыя ці ўдачароныя) з 1 студзеня да 31 снежня 2023 года, складае 29 950 рублёў.

Чытайце таксама:

«Папулярызацыя бяздзетных пар павінна спыняцца». Чыноўнікі і сілавікі кінуліся ўгаворваць беларусаў больш нараджаць — як гэта выглядала

Дзе лепш жыць у Беларусі? Даследчыкі склалі рэйтынг беларускіх гарадоў

Метамарфозы еўрапейскага грамадства — на якія высновы навялі даследчыка мігранты і вінаграднікі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?