Літоўскія ўлады 9 жніўня паставілі шчыты на мяжы з папярэджаннямі пра рызыкі пры паездках у Беларусь. «Не рызыкуй сваёй бяспекай, не едзь у Беларусь, можаш не вярнуцца», — напісана на шчытах на літоўскай і англійскай мовах.

Беларускія ўлады са свайго боку вырашылі таксама размясціць плакаты.

Плакат, які з'явіўся з беларускага боку ў пункце пропуску «Лоша»

Плакат, які з'явіўся з беларускага боку ў пункце пропуску «Лоша»

«Будзьце асцярожныя! Вы можаце ніколі не вярнуцца! Немагчыма не ўлюбіцца ў Беларусь з першага погляду.

Міністэрства замежных спраў папярэджвае: Беларусь заваюе ваша сэрца і вы застаняцеся там назаўсёды», — напісана на ім па-англійску і па-літоўску.

Наколькі вядома, плакат у памежным пункце пропуску «Лоша» павесілі ўчора — за дзень да закрыцця пункту.

Чытайце таксама:

Літва паставіла на мяжы шчыты з папярэджаннямі пра рызыкі пры паездках у Беларусь

Памежныя пераходы «Шумск» — «Лоша» і «Цверач» — «Відзы» спынілі працу

Стала вядома, колькі чалавек праходзіла праз закрытыя Літвою памежныя пункты

Літоўскі дэпутат пра закрыццё двух памежных пераходаў: Гэта сігнал Лукашэнку

Клас
9
Панылы сорам
38
Ха-ха
34
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
8