Краіны Еўропы значна апярэджваюць устаноўленыя ЕС летась мэты (90% усяго аб'ёму сховішчаў да 1 лістапада).

«Атрыманае сёння пацверджанне таго, што мы вельмі загадзя дасягнулі нашай мэты па запасах газу падкрэслівае, што ЕС добра падрыхтаваўся да зімы. І гэта дапаможа стабілізаваць рынкі ў найбліжэйшыя месяцы», — заявіла Politico камісар ЕС па энергетыцы Кадры Сімсан. Яна адзначае, што энергетычны рынак ЕС знаходзіцца ў значна стабільнейшым стане, чым год таму.

Да пачатку вайны ва Украіне Еўропа атрымлівала каля 40% газу з Расіі. Цяпер гэты аб'ём пакрываецца за кошт паставак з ЗША, Нарвегіі, Азербайджана і іншых краін.

Калі ў жніўні мінулага года цана газу (на біржы ў Амстэрдаме — TTF) дасягала 320 еўра за мегават-гадзіну, то на гэтым тыдні яна ўпала да ўзроўню каля 38 еўра за мегават-гадзіну.

«Гэта, несумненна, гісторыя поспеху — для Еўракамісіі, для рынку энергіі, але асабліва для нацыянальных урадаў, якім за год удалося паспяхова замясціць 1000 тэрават-гадзін расійскага газу», — кажа эксперт аналітычнага цэнтра Bruegel Джавані Скараваці.

Сезон высокага спажывання газу ў ЕС фармальна доўжыцца з кастрычніка да сакавіка. Калі ўсе сховішчы ЕС запоўненыя, то пры сярэднім спажыванні газу ў іх хапае на 90 дзён. Аднак спажыванне залежыць ад умоў надвор'я — калі зіма суровая, то газу кантыненту трэба больш.

Аднак кошт газу не вернецца на даваенны ўзровень — тады ён складаў каля 20 еўраў за мегават-гадзіну.

Гэта азначае вышэйшыя рахункі для насельніцтва і нізкую прадукцыйнасць для прамысловасці. Энергетычны рынак застаецца нестабільным.

Чытайце таксама:

Кітай аддаў перавагу Туркменістану перад Расіяй у буйным трубаправодным праекце — СМІ

Расія не будзе прадаваць Казахстану газ танней, чым Беларусі — «Газпрам»

У Парыж правядуць прыродны газ

Чысты прыбытак «Газпрама» ў 2022 годзе зменшыўся ў тры разы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?