Надзея Старавойтава з улюбёным сабакам — лабрадорам Басяй. Бася хварэе на цукроўку і ёй патрэбен адмысловы догляд, які Надзея некалькі гадоў забяспечвала. Таксама вельмі моцна хварэе і мама выкладчыцы, з якой разам яна жыла

Надзея Старавойтава з улюбёным сабакам — лабрадорам Басяй. Бася хварэе на цукроўку і ёй патрэбен адмысловы догляд, які Надзея некалькі гадоў забяспечвала. Таксама вельмі моцна хварэе і мама выкладчыцы, з якой разам яна жыла

Адрас для лістоў, тэлеграмаў, бандэроляў, пасылак, грашовых пераводаў для жанчыны: 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а, Т-8. Старавойтавай Надзеі Пятроўне

Выкладчыцу беларускай мовы, кандыдатку філалагічных навук і дацэнтку кафедры беларускай і рускай моў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Надзею Старавойтаву затрымалі 24 ліпеня.

Надзея Старавойтава — выбітны філолаг, адная з найлепшых знаўцаў беларускай мовы ў краіне.

У БДЭУ Надзея Старавойтава была заўсёднай папулярызатаркай роднай мовы, удзельнічала ў літаратурных конкурсах для выкладчыкаў і студэнтаў. Надзея — аўтарка кароткага рамана «Арфаграфія без правілаў» (2008 года) і шэрагу эсэ, апавяданняў і вершаў.

Працавала яна як з беларускімі, так і з замежнымі студэнтамі, у прыватнасці, з кітайскімі, якім выкладала беларускую мову.

Увогуле беларусістычная глотадыдактыка — методыка і практыка выкладання беларускай мовы як замежнай — была адной з навуковых зацікаўленасцяў Старавойтавай. Сваім досведам у гэтым кірунку яна дзялілася ў навуковых артыкулах (іх больш за 80). 

Чытайце таксама:

Затрыманая выкладчыца БДЭУ — унікальная знаўца беларускай мовы і «Трышчаніяны». А яе маці цяпер у рэанімацыі

За ўдзел у пратэстах затрымалі загадчыцу інтэрната БДЭУ

ГУБАЗіК затрымаў дзвюх выкладчыц універсітэтаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?