Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Якія пошліны былі раней?

Да 1 ліпеня 2011 года ў Беларусі дзейнічалі свае мытныя тарыфы на імпарт аўтамабілей. Яны былі сапраўды нізкія ў параўнанні з тымі, што дзейнічалі ў Расіі або ва Украіне. Таму аўтамабілі ў нас каштавалі нашмат танней, чым у гэтых суседніх краінах. 

У тыя часы самымі выгаднымі для прыгону былі аўто ва ўзросце ад 3 да 10 гадоў. Натуральна, што самымі папулярнымі сталі аўто, якім было ад 8 да 10 гадоў з моманту выпуску. Пры гэтым старыя тарыфы дазвалялі прывозіць і больш узроставыя аўтамабілі. Галоўнае, каб яны не былі старэйшыя за 14 гадоў.

Мытныя стаўкі для аўто ва ўзросце ад 3 да 10 гадоў у залежнасці ад аб'ёму рухавіка выглядалі наступным чынам:

— да 1500 см³ — 0,35 еўра за «кубік»;

— ад 1500 см³ да 2500 см³ — 0,4 еўра за «кубік»;

— звыш 2500 см³ — 0,6 еўра за «кубік».

Аўтамабілі ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў размытнёўваліся па стаўцы 0,75 еўра незалежна ад аб'ёму рухавіка.

Імпарт аўто, старэйшых за 14 гадоў, быў нявыгадным, бо для такіх узроставых машын дзейнічала загараджальная пошліна 2 еўра за 1 см³.

Ад ліпеня 2011 года самымі выгаднымі для імпарту сталі аўтамабілі ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў.

Дзейныя мытныя стаўкі для аўто ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў. У выпадку размытнёўкі па льгоце (140-ы ўказ) — сума дзеліцца напалову

Дзейныя мытныя стаўкі для аўто ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў. У выпадку размытнёўкі па льгоце (140-ы ўказ) — сума дзеліцца напалову

Паніжэнне ўзроставага парога само па сабе ўскладніла жыццё беларускім аўтааматарам, бо такія машыны былі не самымі таннымі. У дадатак у некалькі разоў выраслі мытныя стаўкі. 

VW Passat

Сёння цэны на 9– і 10-гадовыя VW Passat у Беларусі пачынаюцца з 10,5 тысячы даляраў. 

Скрыншот з сайта av.by

Скрыншот з сайта av.by

У Германіі або Літве такія аўтамабілі прадаюцца па цэнах ад 5,5 тысячы еўра. Гэта каля 6000 даляраў. Калі дадаць да кошту аўто мытныя плацяжы 490—800 еўра (у залежнасці ад аб'ёму рухавіка), то на выхадзе атрымаем каля 7 тысяч даляраў. 

Скрыншот з сайта autoplius.lt

Скрыншот з сайта autoplius.lt

У выпадку Германіі давядзецца дадаць тысячу за дастаўку, калі замаўляць аўтавоз, ці 300—500 даляраў, калі аўто трэба даставіць з Літвы. У выніку выйдзе не больш за 8 тысяч даляраў. Па такіх цэнах маглі б прадавацца 9-, 10-гадовыя «Пасаты» ў Беларусі, калі ўявіць, што пошліны засталіся на ранейшым узроўні.

Audi A6

У Беларусі цэны на Audi A6 2014 года выпуску пачынаюцца з 17 тысяч даляраў. У Германіі такія машыны прадаюцца па цэнах ад 11 тысяч еўра. Мытныя пошліны па старым тарыфе (0,4 еўра за 1 см³) складалі 800 еўра. Дадаём дастаўку і атрымліваем машыну за 14 тысяч даляраў.

VW Sharan

Падобная сітуацыя і з мінівэнамі VW Sharan 2014 года выпуску. У Беларусі іх прадаюць па цэнах ад 17 тысяч даляраў, а ў Германіі цэны на такія аўто пачынаюцца з 11 тысяч еўра.

Скрыншот з сайта: mobile.de

Скрыншот з сайта: mobile.de

На выхадзе пры афармленні яго па «старым» тарыфе мы атрымалі б яго ў Беларусі за 14 тысяч даляраў. 

Mercedes-Benz

За дзевяцігадовую «ешку» ў нас просяць ад 19 тысяч даляраў. І гэта за аўто з бензінавым рухавіком. Дызельныя варыянты каштуюць ужо ад 21 тысячы.

Скрыншот з сайта av.by

Скрыншот з сайта av.by

Калі адкінуць варыянты, якія раней працавалі ў таксі, то ў Германіі або Літве цэны на Mercedes-Benz Е-класа пачынаюцца з 10 тысяч еўра.

Скрыншот з сайта autoplius.lt

Скрыншот з сайта autoplius.lt

То-бок з улікам старога мыта і дастаўкі такія машыны маглі б каштаваць у нас ад 13—14 тысяч даляраў. 

BMW

Аднолькавай выглядае і сітуацыя з BMW 5-й серыі. Калі ў Беларусі такія аўто каштуюць ад 19 тысяч даляраў, то ў Еўропе цэны на іх пачынаюцца з 10 тысяч еўра. З улікам усіх выдаткаў зноў атрымлівалася б каля 14 тысяч даляраў — пры ўмове, што мытныя пошліны заставаліся б нязменнымі.

Skoda Octavia

Skoda Octavia 2014 года выпуску ў нас прадаецца па цэнах ад 10 тысяч даляраў, у той час як у Еўропе цэны на іх пачынаюцца з 5,5 тысячы еўра.

Скрыншот з сайта mobile.de

Скрыншот з сайта mobile.de

Гэта значыць, што пры захаванні старых тарыфаў, такія аўто ў нас маглі б каштаваць ад 7500—8000 даляраў.

Volvo XC 90

У выпадку з уседарожнікам Volvo XC 90, дзе мінімальны аб'ём рухавіка складае 2,4 літра, розніца таксама вельмі адчувальная. Дызельныя XC 90 2011 года выпуску ў Беларусі прадаюцца па цэнах ад 19 тысяч даляраў.

Скрыншот з сайта av.by

Скрыншот з сайта av.by

У Германіі цэны на аналагічныя аўтамабілі пачынаюцца з 9,5 тысячы еўра. Калі дадаць да гэтага кошту пошліну па тарыфе 0,75 еўра за «кубік», як за аўто ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў, то гэта будзе 1800 еўра, ці амаль 2000 даляраў.

Скрыншот з сайта mobile.de

Скрыншот з сайта mobile.de

З улікам дастаўкі такія аўто абыходзіліся б у суму каля 13,5—14 тысяч даляраў, што мінімум на 5 тысяч даляраў танней, чым цяпер такія аўто можна купіць у Беларусі.

Чытаце таксама:

Мінская фірма прапануе машыны з Еўропы на замову па нерэальна нізкіх цэнах. У чым падвох?

Ці згнілі Geely? Колькі каштуюць і як выглядаюць патрыманыя беларуска-кітайскія аўто

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?