«Разам з камандай майго дабрачыннага фонду і нашымі дзяржаўнымі структурамі мы поўныя рашучасці і далей працягваць праект адпачынку дзяцей Данбаса ў Беларусі», — заявіў Талай.

Прытым гаворка, можа, цяпер будзе ісці не толькі пра дзяцей з «ЛНР» і «ДНР», але таксама і з Запарожскай ды Херсонскай абласцей.

Раней Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай з-за практыкі дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый. Таксама ставіцца пытанне аб падобных мерах адносна Лукашэнкі і ягоных памагатых.

На гэтым тыдні выданне The Wall Street Journal, дарэчы, апублікавала матэрыял пра тое, што ў лагерах адпачынку на тэрыторыі Беларусі ўкраінскія дзеці сустракаюцца з прадстаўнікамі Беларускай праваслаўнай царквы, вывучаюць асновы абыходжання са зброяй і глядзяць шоу, якія праслаўляюць Уладзіміра Пуціна. Сярод іншага выданне спасылаецца і на дакументы, перададзеныя Народным антыкрызісным упраўленнем пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі.

Чытайце таксама:

Мы не ўдзельнічаем у вывазе дзяцей за межы Украіны — рэгіянальны офіс ЮНІСЕФ

Беларуская дэпутатка: Дзяцей з Украіны вывозяць пры садзейнічанні ААН і Чырвонага Крыжа 

Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа, які засвяціўся з Z-сімволікай, расказаў, што робіць на Данбасе

Невядомы расіянін перадаў закінутую сядзібу вялікіх князёў Раманавых пад Барысавам фонду Талая

Аляксей Талай прызнаўся, што вываз украінскіх дзяцей у Беларусь ухваліў асабіста Лукашэнка

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?