«З гэтага навучальнага года мы атрымалі вялікія магчымасці пашырэння сеткі профільнага навучання прафесійнай накіраванасці ў старэйшых класах. У наступным навучальным годзе ў 16 школах будуць адкрыты інжынерныя класы, у адной — чыгуначныя.

Таксама шырока будуць прадстаўленыя на трэцяй ступені навучання класы вайскова-патрыятычнай накіраванасці. Колькасць апошніх у параўнанні з мінулым годам павялічылася практычна ў пяць разоў», — заявіла Барысенка.

Акрамя таго, у дзвюх мінскіх школах з'явяцца аграрныя класы, што, на думку чыноўніцы, «немалаважна для эканомікі краіны».

«У такіх класах дзеці на павышаным узроўні вывучаюць фізіку, матэматыку, хімію, біялогію і геаграфію. У абавязковым парадку ў раскладзе і факультатыў прафесійнай накіраванасці.

У атэстаце ў выпускніка будзе запіс аб тым, што ён асвоіў дадзены курс, што для працадаўцы альбо будучага паступлення ў ВНУ па профілі мае немалаважнае значэнне», — адзначыла Барысенка.

Ва ўсе класы прафесійнай накіраванасці ёсць адбор. Па профільных прадметах у дзевяцікласнікаў не павінна быць адзнак ніжэйшых за 7 балаў, а сярэдні бал пасведчання аб базавай адукацыі таксама мусіць быць не ніжэйшы за 7. Выключэнне толькі для аграрных класаў — там дастаткова сярэдняга балу пасведчання аб базавай адукацыі не ніжэйшага за 5, а адзнакі па профільных прадметах мусяць быць не ніжэйшымі за 6.

Чытайце таксама:

Лукашэнка сказаў, што сёлета трэба дашліфаваць сістэму адукацыі

Як выглядае школьная форма, якую хочуць увесці для беларускіх настаўнікаў 

Якія прыватныя школы цяпер працуюць і колькі там каштуе навучанне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2