Дар'я Варфаламеева

Дар'я Варфаламеева

Раней ураджэнка расійскага Барнаула перамагла ва ўсіх чатырох фіналах з асобнымі прадметамі (абруч, мяч, булавы, стужка), а сёння ўзяла золата ў алімпійскім мнагабор'і. Упершыню ў гісторыі гэтага віду спорту ўсе асабістыя залатыя медалі чэмпіянату свету выйграла прадстаўніца зборнай Германіі.

Паколькі яшчэ адно золата Варфаламеева заваявала на чэмпіянаце свету 2022 года, то цяпер яна шасціразовая чэмпіёнка.

Нас жа яе поспех цікавіць перадусім таму, што трэнерка чэмпіёнкі — беларуска Юлія Раскіна, якая працуе ў Германіі.

Юлія Раскіна — былая вядомая спартсменка. Яна сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў 2000 года, чэмпіёнка і прызёрка чэмпіянатаў свету і чэмпіянатаў Еўропы.

Цяпер яна трэніруе гімнастак на федэральнай базе падрыхтоўкі рэгіёна Бадэн-Вюртэмберг і ў мінулым годзе была прызнаная найлепшай трэнеркай Германіі.

А галоўнае — у 2020 годзе Юлія Раскіна праявіла і грамадзянскую пазіцыю, падпісаўшы адкрыты ліст беларускіх спартсменаў за сумленныя выбары і супраць гвалту.

Чытайце таксама:

Самы папулярны блогер усяго ютуба зладзіў уласныя «алімпійскія гульні» і трапіў у скандал праз карту з Крымам у складзе Расіі і не толькі

У Мінск прыехала Аліна Кабаева, яе сустракаў міністр

7-гадовая ўкраінская гімнастка, якой адарвала нагу расійскай ракетай, выйграла першы турнір

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?