Скрыншот відэаапытання мінчан пра ДНК-тэсты на бацькоўства

Скрыншот відэаапытання мінчан пра ДНК-тэсты на бацькоўства

Буйны расійскі інтэрнэт-партал «Двач» 26 жніўня апублікаваў у твітары відэаапытанне, на якім беларусаў у Мінску пытаюць наконт тэсту на бацькоўства.

Асноўнае пытанне гучыць так: «Ці абавязкова праводзіць ДНК-тэст на бацькоўства адразу ж пасля нараджэння дзіцяці?»

Мужчыны часцей падтрымлівалі ідэю ДНК-тэсту: «Гэта нармальна». Дзяўчаты выказвалі больш нязгоды: «Навошта, адносіны павінны быць на даверы».

Гэтая тэма практычна адразу вылілася ў гарачае абмеркаванне і нават спрэчкі, у якіх актыўны ўдзел узялі самі беларусы. У арыгінальнага паста на «Двачы» толькі за тры дні набралася амаль 700 тысяч праглядаў, 161 рэпост і 204 цытаванні.

Паказваем, як адрэагавалі беларусы і якія ў іх былі аргументы на карысць згоды ці нязгоды на правядзенне тэсту. 

А што менавіта думаеце вы? Дзяліцеся вашымі разважаннямі ў каментарах.

Чытайце таксама:

Як зарэгістраваць дзіця: памятка для маладых бацькоў

«Чыноўнікі ў імпатэнты б запісалі». Гісторыі тых, хто вырашыў не заводзіць дзяцей

«А божачка, калі ў школу пойдзе, колькі нам будзе? 50!» Як не разгубіцца, стаўшы познімі бацькамі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?