Фота: «Схемы»

Фота: «Схемы»

На здымках Planet Labs відаць, што пашкодзілі сама меней два самалёты тыпу Іл-76 у ноч з 29 на 30 жніўня. Пасля аналізу спадарожнікавых здымкаў пашкоджанні самалётаў пацвердзіў авіяэксперт Анатоль Храпчынскі, да якога журналісты «Схем» звярнуліся па каментар.

«На спадарожнікавым здымку мы бачым, што пашкоджана паверхня каля крылаў, хутчэй за ўсё, дронамі спрабавалі трапіць у паліўныя бакі, якія знаходзяцца ў той частцы самалёта. Але і гэта ўсё роўна вывад самалёта на капітальны рамонт, які зойме мінімум 2-3 месяцы», ― растлумачыў Храпчынскі.

Фота: «Схемы»

Фота: «Схемы»

Таксама каля аднаго з самалётаў можна заўважыць два чырвоныя аўтамабілі, падобныя да пажарных, якія маглі прыцягнуць для тушэння пажару.

Гэты тып самалётаў пастаянна базуецца на аэрадроме Пскова. Самалёты з гэтага аэрадрома выкарыстоўвае 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія арміі РФ. Яна ж — «Пскоўская дывізія», адна з тых, што ўдзельнічала ў захопе Бучы ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання.

Фота: «Схемы»

Фота: «Схемы»

Раней прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Андрэй Юсаў пацвердзіў знішчэнне чатырох і пашкоджанне яшчэ некалькіх расійскіх Іл-76 у Пскове.

Юсаў казаў пра чатыры пашкоджаныя самалёты.

Чытайце таксама:

Беспілотнікі нанеслі знішчальны ўдар па аэрадроме Пскова, дзе базаваліся расійскія транспартныя Іл-76

ГУР Мінабароны Украіны ўзяло на сябе адказнасць за атаку на вайсковы аэрадром у расійскім Пскове

Сённяшні авіярэйс Мінск — Пскоў скасаваны. Ён толькі месяц таму з'явіўся ў раскладзе

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1