Аляксандр Неўскі. Ілюстрацыя з сайта souzveche.ru

Аляксандр Неўскі. Ілюстрацыя з сайта souzveche.ru

У Мінску на скрыжаванні Нававіленскай і Старавіленскай вуліц сёлета можа з'явіцца помнік палкаводцу Аляксандру Неўскаму. Пра гэта ў размове са «Спутнікам» заявіў пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў.

— Ідэя будаўніцтва помніка Аляксандру Неўскаму з'явілася не так даўно. У мінулым годзе пачалі ўвасабляць гэтае рашэнне ў жыццё. Падтрымку аказаў Аляксандр Лукашэнка. Цяпер пасольства Расіі ў Беларусі займаецца гэтым праектам. Гэта будзе вялікая конная скульптура, вышыня да верхняга пункта 11,5 метра з улікам пастамента. Ідуць работы па заліванні асновы пастамента, я думаю, што мы зможам гэты помнік адкрыць сёлета, — сказаў Грызлоў.

Адзначаецца, што месца для гэтага помніка было абрана Мінскім гарвыканкамам. Гэта скрыжаванне Нававіленскай і Старавіленскай вуліц.

Помнік Аляксандру Неўскаму, які княжыў у сярэдзіне ХІІІ стагоддзя, не ўнікальны для Беларусі. Ён ёсць у Віцебску.

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
38