Мая Санду (справа) і прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні. Фота: Andreea Alexandru / AP

Мая Санду (справа) і прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні. Фота: Andreea Alexandru / AP

Нанятая ўрадам Малдовы міжнародная аўдытарская кампанія не выявіла доўгу рэспублікі за газ перад расійскім «Газпрамам» у памеры 800 млн даляраў, заявіла прэзідэнт краіны Мая Санду на сустрэчы з прадстаўніцамі «Жаночай асацыяцыі» Гагаузіі ў нядзелю, як піша Deutsche Welle.

«На наступным тыдні наш урад выйдзе і скажа, што мы нанялі міжнародную кампанію, якая зрабіла аўдыт і сказала, што ў нас няма ніякіх даўгоў [перад «Газпрамам»] у 800 млн даляраў. Расійскія перагаворшчыкі хацелі хутка падмануць», — сказала Санду.

Паводле яе слоў, расійская кампанія перад заключэннем новага кантракта выставіла ўмову: за чатыры гады выплаціць доўг 800 млн даляраў.

«Мы сказалі, што не можам гэтага падпісаць, бо гэта жудасна вялікія грошы, і мы не можам на такое падпісацца. Нам сказалі: «У вас не будзе газу», — распавяла прэзідэнт.

У 2021 годзе кампанія «Малдовагаз» перазаключыла дамову на пастаўкі газу з Расіі да 2026 года пры ўмове выплаты доўгу. «Газпрам» сцвярджаў, што яго сума 709 млн даляраў. Падліковая палата Малдовы заявіла, што доўг складае 590,8 млн даляраў. Сума 800 млн даляраў раней не называлася.

Аўдытары з Нарвегіі і Вялікабрытаніі на замову ўрада краіны павінны былі ацаніць доўг рэспублікі за 30 гадоў. У ліпені міністр энергетыкі Малдовы Віктар Парлікаў заявіў, што справаздача аб знешнім аўдыце запазычанасці «Малдовагаз» будзе ў найбліжэйшы час накіраваная ў «Газпрам».

Чытайце таксама:

«Справа аб спадарожнікавых талерках». Малдова высылае 45 чалавек з пасольства Расіі

У Малдове прызналі неканстытуцыйнай прарасійскую партыю «Шор». Рашэнне нельга аспрэчыць

Лідар прарасійскай партыі Малдовы адкрыта абвінаваціў Расію ў развязванні вайны супраць Украіны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?