Паводле яго звестак, у раёне Новаданецкага «робіцца спроба прарыву з ужываннем вялікай колькасці бранятэхнікі».

Як піша Хадакоўскі ў тэлеграме, на працягу некалькіх дзён украінскія войскі кругласутачна вялі актыўныя артылерыйскія абстрэлы расійскіх пазіцый, у выніку чаго «мінныя загароды страцілі сваю эфектыўнасць, а бесперапыннасць артабстрэлаў не дала магчымасці сапёрам паставіць міны і аднавіць разбуранае». 

«У выніку праціўнік змог падысці да нашых пазіцый ушчыльную практычна без страт, высадзіў дэсант і пасля працы прамой наводкай па нашых умацаваннях адцягнуў тэхніку назад, баючыся рэакцыі нашай артылерыі», — піша Хадакоўскі.

Ён дадае, што на подступах да Новаданецкага «цяпер жорсткі бой», украінскія войскі адначасова спрабуюць рухацца і да Новамаёрскага. 

Генеральны штаб УСУ ў сваёй ранішняй зводцы пра падзеі на фронце аб баявых дзеяннях у раёне Новаданецкага і Новамаёрскага не згадваў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?