Людзі хаваюцца і правяраюць навіны на сваіх мабільных тэлефонах пасля землятрусу ў Рабаце, Марока, у пятніцу, 8 верасня. Фота: Mosa'ab Elshamy / AP

Людзі хаваюцца і правяраюць навіны на сваіх мабільных тэлефонах пасля землятрусу ў Рабаце, Марока, у пятніцу, 8 верасня. Фота: Mosa'ab Elshamy / AP

Геафізічны цэнтр Марока паведаміў, што землятрус магнітудай 7,2 адбыўся ў раёне Атласкіх гор. Геалагічная служба ЗША ацаніла магнітуду землятрусу ў 6,8 і паведаміла, што ён адбыўся на адносна невялікай глыбіні — 18,5 кіламетра.

Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Горны раён, дзе адбыўся землятрус, знаходзіцца прыкладна за 70 кіламетраў на паўднёвы захад ад Маракеша. Землятрус пачаўся пасля 23:00 па мясцовым часе. Ён таксама адчуваўся ў прыбярэжных гарадах Рабат, Касабланка і Эс-Сувейра.

У Старым горадзе Маракеша, які ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, абрынулася некалькі будынкаў. Мясцовае тэлебачанне паказала кадры мінарэта мячэці, які ўпаў.

Афіцыйная інфармацыя пра здарэнне з'явілася толькі праз некалькі гадзін.

Спачатку агенцтва Reuters са спасылкай на мясцовага чыноўніка паведамляла пра дзясяткі загінулых. Большасць з іх, паводле яго слоў, знаходзяцца ў горных раёнах, куды цяжка дабрацца.

Пазней Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла, што прынамсі 820 чалавекі загінулі, некалькі сотняў паранена.

Чытайце таксама:

У Францыі людзей напалохаў нетыповы моцны землятрус на захадзе краіны

Сейсмолагі: У Беларусі апошнім часам землятрусаў не зафіксавана

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?