У Пхеньяне прайшоў юбілейны парад у гонар 75-годдзя ўтварэння КНДР. Мерапрыемства наведалі Кім Чэн Ын і яго дачка Кім Чжу Э, а таксама прадстаўнікі з Расіі і Кітая. Фота: ЦТАК

У Пхеньяне прайшоў юбілейны парад у гонар 75-годдзя ўтварэння КНДР. Мерапрыемства наведалі Кім Чэн Ын і яго дачка Кім Чжу Э, а таксама прадстаўнікі з Расіі і Кітая. Фота: ЦТАК

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына з нацыянальным святам — Днём утварэння Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі, паведамляе БелТА.

«Беларускі і паўночнакарэйскі народы заўсёды адстойвалі сваё права на суверэннае развіццё і самастойны выбар сваёй будучыні, — гаворыцца ў віншаванні. — Прыемна адзначыць, што з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі развіваецца ў атмасферы дружбы, даверу і ўзаемапавагі».

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што кантакты Мінска і Пхеньяна ў розных галінах працягнуць умацоўвацца, уносячы важкі ўклад у пабудову больш справядлівага і бесканфліктнага свету, набліжаючы пераход міжнароднай сістэмы да шматпалярнага парадку.

Лукашэнка пажадаў Кім Чэн Ыну добрага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а народу КНДР — шчасця і дабрабыту.

Вось толькі паводле замежных медыя ў КНДР у апошнія месяцы прыйшоў голад, ад якога людзі цяпер паміраюць.

Таксама апошнім часам колькасць самагубстваў у Паўночнай Карэі ў параўнанні з мінулым годам павялічылася на 40%. У першую чаргу гэта звязана з галечай, голадам і рэпрэсіямі.

Матэрыял пра голад у КНДР: «Нашы суседзі паміраюць ад голаду». Рэдкія інтэрв'ю Бі-бі-сі з жыхарамі Паўночнай Карэі

Чытайце таксама:

Паўночнакарэйцаў заклікалі ратаваць ад стыхіі партрэты Кімаў

У КНДР збег амерыканскі салдат. Ён уцякаў смеючыся, але яго адразу арыштавалі

У Паўночнай Карэі забаранілі самагубствы, бо яны цяпер лічацца «здрадай Радзіме і сацыялізму»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?