Фота: ФК «Ювентус»

Фота: ФК «Ювентус»

Сям'я прадпрымальнікаў Аньелі, якая валодае правамі на «Ювентус», прыняла рашэнне прадаць футбольны клуб і прыступіла да пошуку патэнцыйных пакупнікоў, паведамляе Championat.

Па звестках крыніцы, цяпер продаж клуба лічыцца крокам нялёгкім, але ўжо не немагчымым.

Адзначаецца, што пры рынкавым кошце «Ювентуса» ў памеры €800 млн прадаць яго могуць за суму ў €1,5 млрд.

Сям'я Аньелі валодае «Ювентусам» на працягу сотні гадоў. У лістападзе 2022 года прэзідэнт турынскага клуба Андрэа Аньелі пакінуў пасаду на фоне расследавання фінансавых махінацый. Ён узначальваў клуб з 2010 года.

У мінулым сезоне «Ювентус» заняў сёмае месца ў турнірнай табліцы серыі А, набраўшы 62 пункты. 10 пунктаў з турынцаў знялі за фінансавыя парушэнні і не пусцілі ў еўракубкі.

«Ювентус» быў заснаваны ў 1897 годзе. У клуба 36 тытулаў чэмпіёна Італіі. У «Інтэра» і «Мілана» па 19 тытулаў.

Чытайце таксама:

Беларусь не здолела перамагчы Андору

Беларусам не пакажуць найбуйнейшых спартыўных спаборніцтваў новага сезона — Эйсмант

Футбаліст купіў самы дарагі аўтамабіль у свеце. За 26 мільёнаў еўра

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
0