Фота: Jarni Tarris / Getty Images

Фота: Jarni Tarris / Getty Images

Альпініст, які ўпаў з гары Таранакі ў Новай Зеландыі і праляцеў уніз па схіле каля 600 метраў, атрымаў толькі нязначныя траўмы, піша Бі-бі-сі.

Па даных мясцовай паліцыі, цудоўнаму выратаванню спрыяла тое, што вясной (у Паўднёвым паўшар'і цяпер менавіта гэта пара года) снег на схілах гары падтаў і змякчыў падзенне, але ўсё роўна альпіністу надзвычай пашанцавала застацца жывым.

Гэты альпініст падняўся на вяршыню гары Таранакі, а гэта патухлы вулкан, у складзе групы ў суботу, 9 верасня, каля 12:00 па мясцовым часе. Ён паслізнуўся, пакаціўся ўніз і неўзабаве знік з вачэй.

Адзін з таварышаў па групе, які заўважыў падзенне, пачаў спускацца ўніз, каб паспрабаваць дапамагчы.

У той жа дзень узыходжанне на гару здзяйсняў адзін з мясцовых горных ратавальнікаў, які таксама далучыўся да пошукаў.

Па даных Рады бяспекі горнага турызму Новай Зеландыі, гара Таранакі лічыцца адной з самых небяспечных у краіне.

У 2021 годзе з той жа вяршыні ўпала двое альпіністаў, якія, на жаль, загінулі.

Таранакі — гэта патухлы вулкан, размешчаны на заходнім узбярэжжы Паўночнага вострава, аднаго з двух галоўных астравоў Новай Зеландыі.

«Яго адасобленасць ад іншых гор, блізкасць да ўзбярэжжа і геаграфічнае размяшчэнне абумоўліваюць суровыя ўмовы надвор'я ў Новай Зеландыі, — паведамляюць улады Новай Зеландыі. — Надвор'е разам са складаным ландшафтам ствараюць унікальныя ўмовы, у якіх самая маленькая памылка можа прывесці да трагедыі».

Але бываюць і шчаслівыя выключэнні, і цяперашні выпадак — не першы.

У 2011 годзе Адам Потэр зваліўся ў Шатландыі з 300-метровай вышыні, пераляцеў праз тры трохі меншыя пікі і, калі прызямліўся, змог самастойна падняцца на ногі.

Пашанцавала і альпіністу, які ўпаў з канадскай гары Лефрой. Ён праляцеў па схіле каля 400 метраў і таксама застаўся жывы.

Чытайце таксама:

Група беларускіх альпіністаў запрасіла дапамогу пры спуску з Эльбруса

Беларускі альпініст сарваўся з гары ў Таджыкістане

У Швейцарыі злодзеі падняліся на вышыню ў 2 кіламетры, каб абчысціць звычайную скрыню з ахвяраваннямі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?