Карын Кнайсль у расійскай глыбінцы. Фота: vidsboku.com

Карын Кнайсль у расійскай глыбінцы. Фота: vidsboku.com

Былая міністарка замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль, якая вядомая тым, што танцавала на сваім вяселлі з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, пераедзе жыць у Санкт-Пецярбург. Пра гэта Кнайсль распавяла расійскаму агенцтву ТАСС на палях Усходняга эканамічнага форуму.

Кнайсль сказала, што пераедзе ў Пецярбург для працы ў цэнтры G. O. R. K. I. (The Geopolitical Observatory for Russia's Key Issues), якім яна кіруе.

«Я была сузаснавальнікам цэнтра G. O. R. K. I. і кірую ім. Так як там вельмі шмат працы і ён патрабуе шмат увагі, я не магу займацца гэтым перыядычна, я вырашыла для гэтай працы пераехаць у Санкт-Пецярбург», — сказала былая кіраўніца аўстрыйскай дыпламатыі.

Кнайсль займала пасаду кіраўніка МЗС Аўстрыі з 2017 да 2019 года. Гэтым летам яна жыла ў Разанскай вобласці.

Кнайсль уваходзіла ў раду дырэктараў расійскага нафтавага гіганта «Раснафта» ў якасці незалежнага дырэктара ў 2021 годзе. Яна выйшла з рады дырэктараў «Раснафты» ў маі 2022 года пасля таго, як Расія ўварвалася ва Украіну.

На асабістым вэб-сайце Кнайсль сказана, што яна пакінула родную краіну праз пагрозы забойствам і «фактычную забарону на працу ў Аўстрыі».

Тое самае вяселле, якое было пяць гадоў таму, 18 жніўня 2018 года. Фота: Alexei Druzhinin / Sputnik / Kremlin Pool Photo via AP

Тое самае вяселле, якое было пяць гадоў таму, 18 жніўня 2018 года. Фота: Alexei Druzhinin / Sputnik / Kremlin Pool Photo via AP

Кнайсль трапіла ў загалоўкі газет у 2018 годзе, калі Пуцін наведаў яе вяселле. Абаіх тады сфатаграфавалі падчас танца, нагадвае «Еўрапейская праўда».

Чытайце таксама:

Былая кіраўніца МЗС Аўстрыі, якая танцавала з Пуціным, пераехала пад Разань. І там ёй вельмі падабаецца

Былая кіраўнічка МЗС Аўстрыі ўвайшла ў раду дырэктараў «Раснафты». Гэта на яе вяселлі танцаваў Пуцін

Пуцін таньчыць з міністаркай замежных спраў Аўстрыі на яе вяселлі ФОТА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?