Ілюстрацыйны здымак. Фота: Omar Marques / Anadolu Agency via Getty Images

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Omar Marques / Anadolu Agency via Getty Images

У выпадку ўезду ў Літву на зарэгістраваным у Расіі аўтамабілі, кіроўцу, рух якога не ажыццяўляецца праз калінінградскі транзіт, будзе пагражаць канфіскацыя аўтамабіля, кажа намеснік міністра замежных спраў Ёвіта Нелюпшэнэ. Так яна пракаментавала абноўленае тлумачэнне Еўрапейскай камісіі, якое забараняе любы, нават часовы, увоз аўтамабіляў з Расіі ў Еўрасаюз, піша Delfi.lt.

«Кожны, хто перасякае мяжу, няхай гэта будзе грамадзянін Расіі або грамадзянін ЕС, калі ён едзе з зарэгістраванымі ў Расіі (аўтамабільнымі) нумарамі і ў яго няма дакументаў, якія пацвярджаюць, што ён карыстаецца калінінградскім транзітам, павінен быць папярэджаны аб тым, што яго аўтамабіль пры ўездзе будзе канфіскаваны», — падкрэсліла Ё. Нелюпшэнэ ў эфіры тэлеканала LRT у панядзелак.

«Зараз грамадзяне Расіі могуць перасякаць мяжу толькі пры наяўнасці ў іх такога права — на аўтобусе ці пешшу», — падкрэсліла яна.

У абноўленых у пятніцу тлумачэннях Еўракамісіі паведамляецца, што аўтамабілі або іншыя асабістыя прадметы, якія падпадаюць пад санкцыі, як фотаапараты, ноўтбукі, тэлефоны, цыгарэты, прылады для галення, шампунь, мыла і іншыя тавары, не могуць быць увезеныя на тэрыторыю ЕС нават часова.

Чытайце таксама:

Асабістыя рэчы расіян трапілі пад санкцыі ЕС. Ці насамрэч на мяжы ў іх будуць канфіскоўваць машыны і адзенне? Тлумачыць Еўракамісія

Еўрасаюз забараніў расіянам уязджаць у ЕС з асабістымі смартфонамі і аўтамабілямі

Клас
26
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0