Фота: «Мінская праўда»

Фота: «Мінская праўда»

Цана цукру застанецца ў Беларусі на ранейшым узроўні, павышаць яе не плануюць. Пра гэта ў эфіры СТБ распавёў Алег Жыдкоў, старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам», паведамляе Blizko.by.

Цяпер, паводле яго слоў, няма неабходнасці карэктаваць цэннікі на гэты тавар. У краіне поўным ходам ідзе ўборка цукровых буракоў. З улікам умоў надвор'я, якія складваюцца на карысць аграрыяў, плануецца сабраць не менш за 5 мільёнаў тон. Гэта, у сваю чаргу, дазволіць вырабіць каля 600 тысяч тон цукру.

— Ужо тры заводы ў нас запушчаныя, якія вырабляюць цукар новага ўраджаю, — адзначыў Алег Жыдкоў. — Калі казаць пра ўраджайнасць, то мы ў першыя дні копкі ўжо атрымалі вынік, які ў паўтара разу перавышае леташнія лічбы. І ў цэлым мы ацэньваем стан пасеваў як добры.

Запасаў салодкага «пяску», паводле ацэнак экспертаў канцэрна, хопіць і на патрэбы ўнутранага рынку, і на экспарт. Алег Жыдкоў дадаў, што харчовы рынак адносна цукру цяпер стабільны і будзе забяспечаны на 100%.

Цяпер у «Е-дастаўцы» цукар каштуе 2 рублі 69 капеек за кілаграм, рафінад — 2,89 рубля за 500 грамаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?