Карпушкін прызнаў, што ўдзельнічаў у схеме куплі металу на 140 млн даляраў у кампаній бізнэсмена Сяргея Курчанкі, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. У рамках пагаднення Карпушкін павінен кампенсаваць 4,7 млн ​​даляраў даходу ад схемы.

Па гэтай жа справе быў арыштаваны Джон Унсалан. Паводле абвінавачання, кампанія Карпушкіна Cogentra USA у 2018—2020 гады дапамагла кампаніі Унсалана Metalhouse, якая займаецца гандлем металамі, правесці транзакцыі з кампаніямі падсанкцыйнага Курчанкі. Пры гэтым Карпушкін ведаў, што Курчанка знаходзіцца пад санкцыямі, гаворыцца ў абвінавачанні. 

Сяргей Курчанка — былы ўкраінскі прадпрымальнік, уладальнік групы кампаній «Газ Украіна», медыяхолдынга UMH Group, футбольнага клуба «Металіст Харкаў», старшыня наглядальнай рады ГК «Ветэк». У 2014 годзе ён пакінуў Украіну і перабраўся ў Расію. Ва Украіне супраць яго былі заведзены крымінальныя справы, звязаныя з махінацыямі на рынку энергарэсурсаў. Курчанка знаходзіцца пад санкцыямі з 2015 года за дачыненне да прысваення ўкраінскіх актываў на акупаваных тэрыторыях.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?