Фота: прэс-служба прэзідэнта Расіі

Фота: прэс-служба прэзідэнта Расіі

«Пасля размовы дарагі таварыш Кім Чэн Ын сардэчна запрасіў прэзідэнта Пуціна наведаць Карэйскую Народна-Дэмакратычную Рэспубліку ў зручны час. Прэзідэнт Пуцін з радасцю прыняў запрашэнне», — гаворыцца ў паведамленні.

Кім Чэн Ын прыбыў у Расію 12 верасня. Яго сустрэча з Уладзімірам Пуціным прайшла на касмадроме Усходні раніцай 13 верасня. Перамовы ў пашыраным фармаце працягнуліся каля гадзіны. Потым прэзідэнт Расіі і лідар КНДР перагаварылі тэт-а-тэт.

Па словах Уладзіміра Пуціна, у яго з лідарам КНДР адбыўся «адкрыты абмен думкамі» па сітуацыі ў далёкаўсходнім рэгіёне, таксама яны абмеркавалі сельскую гаспадарку. Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў адзначыў, што Кім Чэн Ын вельмі цікавіўся магчымасцямі супрацоўніцтва РФ і КНДР у сферы медыцыны і адукацыі.

Чытайце таксама:

Кім Чэн Ын падняў тост за перамогу Расіі і выказаў падтрымку агрэсару ў «свяшчэннай барацьбе»

Стала вядома, чым Пуцін частуе Кім Чэн Ына на ўрачыстым абедзе

Кім Чэн Ын і Пуцін сустрэліся на касмадроме Усходні

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?