Дасудовае расследаванне па факце шпіянажу на карысць рэжыму Лукашэнкі было распачата год таму «пасля атрымання абгрунтаваных даных» аб тым, што Данелюс «з пачатку 2022 года збіраў і перадаваў грамадзянцы Беларусі цікавую для беларускай разведкі інфармацыю». Гэтай грамадзянкай Беларусі была вядомая тэлепрапагандыстка Ксенія Лебедзева.

Мантасу Данелюсу пагражае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Сцвярджаецца, што абвінавачаны «пад выглядам валанцёрскай дзейнасці меў зносіны з дзейнымі ў Літве арганізацыямі, якія аб'ядноўваюць дэмакратычную апазіцыю рэжыму Рэспублікі Беларусь», а таксама з «асобамі, якія пераехалі ў Літву пасля выбараў прэзідэнта […] 2020 года, каб пазбегнуць затрымання, пазбаўлення волі ці іншага пераследу».

Паводле звестак пракуратуры, Данелюс «наведваў памяшканні беларускіх апазіцыйных арганізацый, удзельнічаў у іх мерапрыемствах, збіраў і перадаваў інфармацыю аб іх дзейнасці, праектах, крыніцах фінансавання».

За тэкст пра справу Мантаса Данелюса журналіст «Нашай Нівы» сёлета атрымаў прэмію Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова».

Чытайце таксама:

У Літве зноў арыштавалі юрыста Мантаса Данелюса, падазраванага ў шпіянажы

Хацеў збегчы ў Беларусь, але не паспеў. Новыя падрабязнасці справы пра шпіянаж на карысць КДБ літоўскага юрыста

«Беларускі думалі, што Данелюс шукае сабе жонку». Расследаванне літоўскага тэлебачання пра дзейнасць Данелюса

Літоўскага юрыста, які ўціраўся ў давер да беларускіх актывістаў, арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?