Аляксандр Лукашэнка і Лі Шанфу. Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка і Лі Шанфу. Фота: president.gov.by

Міністр абароны Кітая Лі Шанфу адхілены ад пасады і знаходзіцца пад следствам, да такіх высноў прыйшла разведка ЗША, піша РБК са спасылкай на Financial Times, якая ў сваю чаргу спасылаецца на трох амерыканскіх чыноўнікаў і дзвюх асоб, знаёмых са звесткамі разведкі.

FT называе сітуацыю «чарговай прыкметай хаосу сярод элітных сяброў ваеннага і замежнапалітычнага істэблішменту Пекіна».

Лі Шанфу не з'яўляўся на публіцы ўжо больш за два тыдні. Міністр меўся прысутнічаць 7-8 верасня на штогадовым сходзе ў абаронным супрацоўніцтве В'етнама і Кітая, але за два дні адмовіўся ад паездкі «праз стан здароўя», распавялі крыніцы Reuters сярод в'етнамскіх чыноўнікаў.

Лі Шанфу заняў пасаду міністра абароны каля паўгода таму — 12 сакавіка 2023 года.

Ён з 2018 года знаходзіўся пад амерыканскімі санкцыямі ў сувязі з купляй знішчальнікаў Су-35 і комплексаў C-400 у Расіі. Генерал быў блізкі да кітайскага лідара Сі Цзіньпіна. Гэтым тлумачыцца яго імклівае ўзыходжанне па кар'ернай лесвіцы.

Раней летам на публіцы доўгі час не з'яўляўся кіраўнік кітайскага МЗС Цынь Ган, гэта таксама тлумачылі «станам здароўя», пасля ўлады паведамілі, што таго знялі з пасады. Паводле адной з версій, прычынай стала рамантычная сувязь з ганконгскай тэлежурналісткай Фу Сяацянь.

Лі Шанфу прыязджаў 16 жніўня ў Мінск, і Лукашэнка нават назваў яго самай медыйнай асобай свету. Таксама кітайскі генерал сустракаўся з міністрам абароны Віктарам Хрэніным.

На гэтым тыдні анансаваўся візіт у Кітай Віктара Хрэніна.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Кітая прыляцеў у Мінск

Лукашэнка назваў міністра абароны Кітая «самай медыйнай персонай свету» 

Міністр замежных спраў Кітая, які таямніча знік з публічнай прасторы, зняты з пасады

Сі Цзіньпін нечакана змяніў камандаванне ядзерных сіл Кітая

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2