Фота з інстаграма Раналду
«Сёння асаблівы дзень. Я ахрышчаны! Хрысціянская вера заўсёды была фундаментальнай часткай майго жыцця з дзяцінства, хоць я яшчэ не быў ахрышчаны. З сакрамантам я адчуваю сябе сапраўды адроджаным дзіцём Божым — па-новаму, больш усвядомлена, глыбей»,— напісаў спартовец на сваёй старонцы ў інстаграме.
Фота з інстаграма Раналду
Бразілец апублікаваў у сацыяльных сетках здымкі са свайго хросту.
Раналду (або Зубасцік, як яго называлі) нарадзіўся ў Сан-Паўлу ў 1976 годзе. Пасля года ў «Крузэйру» перабраўся ў Еўропу. Першым ягоным клубам быў нідэрландскі ПСВ, гуляў у «Барселоне», «Інтэры», «Рэале», «Мілане». скончыў кар'еру ў бразільскім «Карынтыясе». Згуляў за кар'еру ў клубах 384 матчы, забіў 280 мячоў.
З мадрыдскім «Рэалам» двойчы станавіўся чэмпіёнам Іспаніі.
За зборную Бразіліі згуляў 98 матчаў, забіў 68 мячоў. Чэмпіён свету 1994 і 2002 гадоў.
Уладальнік «Залатога мяча» (France Football): 1997, 2002, футбаліст года па версіі ФІФА: 1996, 1997, 2002; уладальнік «Залатой буцы» 1997 года.
Цяпер Раналду — прэзідэнт іспанскага футбольнага клуба «Вальядалід», які выступае ў другім дывізіёне.





