Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшаўка Граніца Брэст — Тарэспаль»

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшаўка Граніца Брэст — Тарэспаль»

Агнешка (імя зменена ў мэтах бяспекі) расказала, што падчас чакання ў чарзе на мяжы, нехта з пасажыраў пачаў абурана абмяркоўваць цану білетаў.

«Мы ехалі вялікім аўтобусам, які ішоў па маршруце Мінск — Гродна — Варшава праз Прывалку. Частка пасажыраў была з Мінска, частка — з Гродна. У чарзе неяк высветлілася, што пасажыры з Мінска набывалі квіткі за 105 рублёў, а тыя, хто ехаў з Гродна, — за 110», — кажа чытачка.

Фота: скрыншот з сайта atlasbus.by

Фота: скрыншот з сайта atlasbus.by

Па словах жанчыны, многія, хто ехаў з Гродна, былі абураныя тым, што за праезд на меншую адлегласць яны заплацілі больш, чым тыя, хто праехаў на 300 кіламетраў больш.

«Мы падумалі, што, можа, гэта нейкая памылка, пачалі пытацца ў кіроўцы, як такое магчыма, але той сказаў, што пытанні кошту ён не рэгулюе».

Як высветлілася, ніякай памылкі няма. На сайце atlasbus.by і цяпер можна заўважыць, што білеты на аўтобус ці маршрутку ў Варшаву з Мінска можна набыць за 105 рублёў. Хоць сустракаюцца і па 120, і нават па 140 рублёў.

Фота: скрыншот з сайта atlasbus.by

Фота: скрыншот з сайта atlasbus.by

А вось білеты з Гродна да Варшавы ў той жа час каштуюць 110 рублёў, і ёсць толькі адзін варыянт за 100.

Самае цікавае, што ў тым жа самым аўтобусе, які едзе з Мінска праз «Прывалку» білеты Мінск — Варшава прадаюць па 105 рублёў, а Гродна — Варшава па 110.

Нумар аўтобуса і маршрут цалкам супадаюць, але кошт розны, прычым больш працяглая па часе і кіламетражы паездка каштуе на 5 рублёў танней.

Каб удакладніць, як такое магчыма, звярнуліся па каментарый да atlasbus. Тыя адказалі: «Кошт квіткоў вызначаецца перавозчыкам».

Фота: скрыншот перапіскі

Фота: скрыншот перапіскі

Чытайце таксама:

У Гродне перадумалі рабіць «расійскі» квартал. У гонар каго вуліцы прапануюць назваць цяпер?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?