Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Польскае МЗС 15 верасня вырашыла падзяліцца падрабязнай статыстыкай аб усіх выдадзеных візах (нацыянальных і шэнгенскіх) замежнікам і ў тым ліку беларусам. У справаздачы міністэрства робіцца адмысловы акцэнт менавіта на апошніх 30 месяцах выдачы віз (ці проста з пачатку 2021 года).

«Так, за апошнія 30 месяцаў усім замежнікам было выдадзена амаль 2 мільёны (1 951176) нацыянальных і шэнгенскіх віз, з якіх 586 171 — беларусам, а 990 116 — украінцам. У той жа час выдача віз расіянам у Польшчы значна знізілася», — паведаміла польскае МЗС.

Міністэрства дадало, што большая частка польскіх віз беларусам з пачатку 2021 да пачатку восені 2023 была выдадзена дзякуючы Цэнтру візавых рашэнняў (Centrum Decyzji Wizowych) — ведамству, якое было створана падчас масавай высылкі польскіх дыпламатаў з Беларусі і якое павінна было падтрымліваць дзейнасць па выдачы віз беларускім грамадзянам. 

Акрамя таго, было адзначана, што Польшча цяпер займае толькі 15 месца сярод астатніх краін Еўрасаюза па колькасці выдадзеных замежнікам еўрапейскіх віз (першыя тры займаюць Францыя, Іспанія і Германія).

Але ва ўсіх гэтых афіцыйных тлумачэннях і справаздачах польскага МЗС ёсць адна важная дэталь — унутраныя палітычныя падзеі, якія цяпер адбываюцца ў Польшчы.

Як пішуць буйныя польскія медыя (Rzeczpospolita, OnetWiadomości, RMF24 і іншыя), у краіне цяпер набірае моц сур'ёзны карупцыйны «візавы скандал», які ўжо закрануў сем былых і дзейных польскіх чыноўнікаў, сярод якіх ёсць і нядаўна звольнены намеснік міністра замежных спраў Пётр Ваўжык.

Паводле нацыянальнай пракуратуры і расследаванняў польскіх медыя, Ваўжык распрацаваў і зацвердзіў механізм спрошчанага прыцягнення ў Польшчу працоўных мігрантаў з каля 20 краін Блізкага Усходу і Азіі колькасцю да 400 тысяч чалавек праз таемныя ўказанні польскім консульствам і фірмам-пасярэдніцам наконт хуткай выдачы віз людзям у гэтых краінах.

Кіраўніцтва Польшчы ўжо пракаментавала гэтае расследаванне, заявіўшы, што «не ўся інфармацыя адпавядае рэчаіснасці і неабходна больш аб'ектыўна асвятляць падзеі».

У той жа час польская апазіцыя на падставе скандалу выставіла абвінавачанні ўладам краіны ў арганізацыі нелегальнай міграцыі праз Беларусь «для стварэння ў вачах грамадзян карціны небяспекі» перад будучымі выбарамі.

Чытайце таксама:

Якія засталіся спосабы перавесці грошы ў Беларусь і колькі складзе камісія

7 чалавек у беларускай форме і балаклавах атакавалі польскіх памежнікаў — Памежная служба Польшчы

Закрыцця граніц пакуль не будзе, канфрантацыя спала. Спыталі ў экспертаў, ці можна гаварыць пра пачатак адлігі паміж Мінскам і ЕС

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?