У Мінску закрылі праблему з адной праблемнай развязкай
Для руху транспарту адкрылі скрыжаванне вуліцы Кіжаватава з праспектам Міру ў Мінску, паведаміў агенцтву «Мінск-навіны» намеснік дырэктара «Гардарбуда» Аляксей Харлап.
Фота: Мінск-Навіны
Скрыжаванне адкрылі 18 верасня, тут таксама пачаў працаваць святлафор.
Да запуску скрыжавання ў эксплуатацыю рух па праспекце Міру быў арганізаваны на ўчастку ад развязкі з вуліцы Аэрадромнай да вуліцы Ніколы Тэсла і на ўчастку ад вуліцы Савіцкага да вуліцы Лучанка.
Цяпер аўтамабілісты па праспекце Міру могуць даехаць ад вуліцы Кіжаватава да вуліцы Лучанка і назад.
Чытайце таксама:
У Мінску адкрыюць рэстаран «Малевіч»
У цэнтры Мінска пабудаваная рэзідэнцыя старшыні Усебеларускага народнага сходу? Там ён зможа не толькі працаваць і жыць, але і лячыцца
Незвычайнае вяселле прайшло ў Мінску — упершыню на манаколе
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ