Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю 17 верасня каля 18:30 у двары сербскага манастыра Хіландар.

Па папярэдніх даных, манахі выпілі дзве бутэлькі віна, пасля чаго паміж імі ўзнік канфлікт — меркавана, з-за спрэчкі ў пытаннях багаслоўя.

Удакладняецца, што 35-гадовы румын біў 52-гадовага беларуса рукамі і нагамі, а таксама пластыкавай бутэлькай. 

Пацярпелага даставілі ў медцэнтр, дзе аказалі першую дапамогу, а затым — у бальніцу.

Наш суайчыннік заявіў, што не хоча прыцягваць да адказнасці свайго апанента, і не выказаў жадання, каб пабоі зафіксаваў судмедэксперт.

Тым не менш, румынскага манаха затрымалі, ён падазраецца ў нанясенні цялесных пашкоджанняў. Справу разгледзіць суд па справах аб няцяжкіх правапарушэннях у Салоніках.

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
33
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4