Дзмітрый Загалавец. Фота з сацыяльных сетак
Крымінальная справа на Загалаўца спачатку была заведзеная па чатырох артыкулах: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
Але ў выніку яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт.361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК).
Працэс вёў суддзя Аляксандр Абашын.
Дзмітрый Загалавец быў затрыманы сілавікамі 20 студзеня 2023 года, на яго склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння паводле арт.19.11 КаАП (выраб, распаўсюд альбо захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля арышту ўтрымліваўся ў СІЗА №2 Віцебска.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, мужчына ў інтэрнэце нібыта «агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі».
Суд пастанавіў пакараць Загалаўца пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады і шэсць месяцаў.
Чытайце таксама:
«Вясна» запрашае абмеркаваць праблему вызвалення палітвязняў
«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы прызналі «былымі палітвязнямі» адразу 150 чалавек





